Расея ўдарыла па порце ў Адэсе балістычнымі ракетамі
- 23.05.2025, 19:01
Шмат параненых.
Расея нанесла ракетны ўдар па цывільным порце ў Адэсе. У выніку атакі загінуў адзін супрацоўнік, яшчэ восем атрымалі раненні.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву віцэ-прэм'ер-міністра аднаўлення Украіны – міністра развіцця супольнасцяў і тэрыторый Украіны Аляксея Кулебы і старшыні Адэскай АВА Алега Кіпера.
– Расея ўдарыла дзвюма балістычнымі ракетамі па Адэскім порце, – паведаміў Кулеба.
Паводле ягоных звестак, у выніку ўдару загінуў адзін чалавек – супрацоўнік порта. Яшчэ восем атрымалі раненні, імі былі таксама цывільныя супрацоўнікі прадпрыемства.
– Чацвёра з іх у цяжкім стане. Усім ім прапануецца дапамога, – растлумачыў міністр.
Паводле ягоных словаў, у выніку атакі пашкоджанае машыннае аддзяленне, выбітыя вокны і дзверы ў адміністрацыйных будынках, знішчаныя транспартныя сродкі і тэхніка.
– Расея зноў ударыла па мірным, стратэгічна важным аб'екце, які мае значэнне для харчовай бяспекі свету, – падкрэсліў Кулеба.
Ён адзначыў, што ў цэлым за час ад поўнамаштабнага ўварвання Расея пашкодзіла і знішчыла амаль 400 партовай інфраструктуры, больш за 30 караблёў, а таксама ў выніку расейскай агрэсіі пацярпелі 106 цывільных асобаў.