BE RU EN

Што адбываецца на мяжы перад выходнымі

  • 23.05.2025, 18:38

Амаль тысяча легкавых аўто чакае выезду з Беларусі ў ЕЗ.

Вялікія чэргі з легкавушак назіраюцца на беларуска-польскай мяжы перад выхаднымі, сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На 16-ю ў пункце пропуску «Брэст» у электроннай чарзе чакалі 890 легкавушак і 8 аўтобусаў. Раніцай, а 10-й, было 930 і 14 адпаведна.

Уезду ў Літву ў «Каменным Логу» чакалі 70 легкавушак, у «Беняконях» – 20. Раніцай было 60 і 50.

Як пішуць у чатах перасячэння мяжы, у Польшчу можна патрапіць праз два дні пасля рэгістрацыі ў электроннай чарзе, адзначае «Люстэрка».

Апісваецца выпадак, калі машына была 1108 раніцай 21 траўня, на мяжу яе выклікалі бліжэй да поўдня 23 траўня. Канкрэтна на праходжанне мяжы спатрэбілася пяць гадзінаў.

Выезд з Беларусі ў Літву на аўтамабілі можа заняць і больш за 15 гадзінаў – са словаў аднаго з кіроўцаў, на літоўскім баку аўто часта адпраўляюць на рэнтген. Перасячэнне ж на аўтобусе камфортнае – дарога з Менска ў Вільню ў адной пасажыркі, якая дала справаздачу, заняла чатыры гадзіны, з іх паўтары – на мяжы.

Апошнія навіны