Два расейскія БПЛА заляцелі ў Беларусь
- 23.05.2025, 18:17
Іх далейшы лёс невядомы.
Як мінімум два БПЛА заляцелі ў Беларусь сёння раніцай падчас расейскага нападу на Украіну.
Як піша «Флагшток» са спасылкай на ўкраінскі маніторынгавы канал, парушэнне паветранай прасторы Беларусі адбылося з боку Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей.
Далейшы лёс БПЛА невядомы.