BE RU EN

«Прыемны бонус»: Эксперт патлумачыў новую тактыку дронавых нападаў на Маскву

  • 23.05.2025, 19:13

У маскоўскім рэгіёне мноства важных вайсковых цэляў.

На фоне нападаў беспілотнікаў на Маскву і іншыя рэгіёны РФ украінскі вайсковец і блогер Юры Касьянаў патлумачыў эфектыўнасць новай тактыкі.

Паводле ягоных словаў, вораг прызнае, што ўкраінскія сілы абароны ўжываюць новую тактыку, атакуючы Маскву не масавымі налётамі, а сталымі атакамі невялікіх групаў дронаў.

Касьянаў тлумачыць, што такія атакі, сярод іншага, наносяць эканамічную шкоду і дэстабілізуюць авіярух:

«Гэта прыводзіць да перабояў у паветраным руху – зачыняюцца маскоўскія аэрапорты, перанакіроўваюцца самалёты, спазняюцца пасажыры, наносяцца вялікія страты і ствараецца няспынная нервовасць. І ў якасці “прыемнага бонусу” – новае маскоўскае правіла адключаць мабільны інтэрнэт падчас налёту беспілотнікаў».

«А калі хтосьці скажа, што гэта марнатраўства, то не – у маскоўскім рэгіёне мноства важных вайсковых цэляў, налёты на Маскву адрываюць палову ўсёй СПА ворага ў гэты рэгіён, а зенітныя ракеты каштуюць не менш за беспілотнікі», – тлумачыць ён.

Як вядома, атака беспілотнікаў на тэрыторыю Расеі доўжылася тры дні запар. Расейскае Міністэрства абароны налічыла больш за 750 ліквідаваных БПЛА.

Апошнія навіны