BE RU EN

У Расеі разбіўся верталёт Мі-8

  • 23.05.2025, 15:26

Пасля падзення адбылася дэтанацыя боепрыпасаў.

Ля Нарышкіна Арлоўскай вобласці РФ разбіўся верталёт Мі-8. Паводле папярэдніх звестак, у выніку авіякатастрофы экіпаж судна загінуў. Пра гэта паведамляе «Главком» са спасылкай на расейскія СМІ.

Адзначаецца, што пасля падзення адбылася дэтанацыя боепрыпасаў: зафіксаваны пажар і выбухі. Верталёт мог упасці праз адмову рухавіка. Са звестак ратавальнікаў, пацярпелых сярод цывільнага насельніцтва няма.

Апошнія навіны