Матч Кубка Беларусі ў футболе скончыўся масавай бойкай
- 23.05.2025, 14:51
Суддзі давялося разнімаць адразу дзве сутычкі.
Футбольны клуб «Крумкачы» з Мінска атрымаў перамогу над капыльскай «Бабоўняй» з лікам 2:1 і выйшаў у 1/16 фіналу Кубка Беларусі, піша tochka.by.
Сустрэча, якая прайшла 22 траўня ў рамках стадыі 1/32 турніру, адзначылася сапраўдным напружаннем не толькі ў лічбах на табло, але і ў тым, што адбываецца на полі.
Асноўныя падзеі адбыліся ў самым канцы матчу, калі паміж гульцамі абедзвюх каманд успыхнула масавая бойка.
У выніку галоўны арбітр сустрэчы Алег Гурчанка паказаў адразу тры чырвоныя карткі футбалістам менскага клуба.