BE RU EN

Politico: Еўропа павінна «знясіліць» Расею

  • 23.05.2025, 10:12

Праз дзеянні на моры, на інфармацыйным фронце і глабальнай арэне.

Еўрапейскі Звяз павінен перайсці ад пасіўнай абароны да актыўнага супрацьдзеяння Расеі, каб зменшыць яе здольнасць шкодзіць еўрапейскім інтарэсам. Аб гэтым піша дырэктар Інстытута даследаванняў бяспекі ЕЗ Стывен Эвертс для Politico.

«Еўропа не бяссільная - яна проста недастаткова задзейнічаная», - адзначае Эвертс.

На яго думку, прыйшоў час перайсці да стратэгіі «знясільвання» Расеі - гэта значыць, сістэмнага паслаблення яе магчымасцяў уплываць на бяспеку і стабільнасць у Еўропе.

Масква штодня шкодзіць еўрапейскім інтарэсам - не толькі ў кантэксце вайны супраць Украіны, але і праз дэстабілізацыю іншых рэгіёнаў, умяшанне ва ўнутраныя справы еўрапейскіх дэмакратый, падтрымку аўтарытарных рэжымаў і вядзенне гібрыднай вайны. Пры гэтым, нягледзячы на эканамічнае і дэмаграфічнае паслабленне, Расея захоўвае здольнасць дзейнічаць гнутка і агрэсіўна.

Адным з першачарговых крокаў для ЕЗ, на думку Эвертса, павінна стаць барацьба з «ценявым флотам» - танкерамі, якія перавозяць расейскую нафту праз еўрапейскія воды, абыходзячы санкцыі. Эксперты прапануюць канфіскоўваць такія судны або прымушаць іх пакідаць воды ЕЗ, калі тыя не маюць страхоўкі або ўяўляюць экалагічную пагрозу.

«Гаворка ідзе не пра эскалацыю, а пра прававыкарыстанне. Гэта законна, эфектыўна і ўдарыць па гібрыднай тактыцы Расеі», - адзначае аўтар.

Асобна звяртаецца ўвага на неабходнасць эфектыўнага стрымлівання Расеі, порынамсі, узмацнення вайсковай дапамогі Украіне без папярэдняга анансавання, якое можа выкарыстоўваць Крэмль у сваёй прапагандзе.

Не менш важным кірункам з'яўляецца супрацьдзеянне наратывам Масквы. Расейская інфармацыйная вайна, хоць і танная, застаецца эфектыўнай, падрываючы давер і правакуючы разлад. У той жа час рэакцыя ЕЗ - фрагментарная і асцярожная. У справаздачы прапануецца маштабаваць ініцыятывы накшталт EUvsDisinfo, падтрымліваць незалежныя медыя ў нестабільных рэгіёнах і казаць зразумелай мовай аб універсальных каштоўнасцях - суверэнітэце, дэмакратыі, самавызначэнні.

Ключавымі таксама з’яўляюцца рэгіянальныя дзеянні. На Балканах - падтрымка рэфарматараў, у Паўднёвым Міжземнамор'і - супрацоўніцтва з Турцыяй. У Афрыцы - рэальныя інвестыцыі ў інфраструктуру і адукацыю, а ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне - праца над агульнымі выклікамі: кібербяспека, ШІ, чыстыя тэхналогіі.

«Крэмль ужо гуляе ў гэтую гульню. ЕЗ час гуляць лепш», - рэзюмуе Эвертс.

Еўропе не трэба чакаць кансэнсусу або глабальных самітаў, каб дзейнічаць. Яна мае ўсе рэсурсы - эканамічныя, дыпламатычныя, бяспекі. Засталося толькі рашуча выкарыстоўваць іх, каб пазбавіць Крэмль уплыву, да якога ён так абвык.

Апошнія навіны