У Сан-Дыега бізнэс-джэт упаў на жылы раён
- 22.05.2025, 19:08
Фота наступстваў.
У жылым раёне Сан-Дыега, штат Каліфорнія, разбіўся бізнэс-джэт, пасля чаго там загарэліся некалькі дамоў і аўтамабіляў. CNN паведамляе, што некалькі кварталаў эвакуяваныя, на месцы катастрофы «ўсюды авіяпаліва». Вядуцца пошукі пілота, пра ахвяраў і пацярпелых звестак пакуль няма.
Мясцовыя ўлады працуюць над тым, каб вывесці ўсіх з раёна, і будуць абыходзіць дамы, каб высветліць, ці ёсць хто-небудзь унутры, заявіў памочнік кіраўніка пажарнай аховы Сан-Дыега ў надзвычайных сітуацыях Дэн Эдзі. У заяве Федэральнай управы цывільнай авіяцыі гаворыцца, што дакладная колькасць пасажыраў на борце пакуль невядомая, паведамляе NBC News.