BE RU EN

Парламент Даніі ўхваліў павышэнне пенсійнага веку да 70 гадоў

  • 22.05.2025, 19:03

Да 2040 году.

Парламент Даніі зацвердзіў план паэтапнага павышэння пенсійнага веку – да 2040 года ён дасягне 70 гадоў. Пра гэта паведамляе партал навінаў The Local Denmark.

Змяненні закрануць тых, хто нарадзіўся пасля 31 снежня 1970 года. Цяпер датчане выходзяць на пенсію ў 67 гадоў, у 2030 годзе парог паднімецца да 68 гадоў, у 2035 – да 69, а яшчэ праз пяць гадоў – да 70.

Такая сістэма дзейнічае з 2006 года і аўтаматычна прывязаная да росту даўжыні жыцця: пенсійны век павінен расці на адзін год кожныя пяць гадоў.

«Мы больш не верым у аўтаматычны спосаб павышэння пенсійнага веку», – заявіла раней пра неабходнасць перагляду гэтай мадэлі прэм'ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен.

У 2022 годзе камісія пры ўрадзе Даніі прапанавала аслабіць прамую сувязь паміж даўжынёю жыцця і пенсійным векам. Такі падыход, на думку экспертаў, дасць магчымасць захаваць устойлівасць бюджэту без далейшага ўзмацнення жорсткасці ўмоваў выхаду на пенсію.

Апошнія навіны