Лукашэнка надзяліў новую віцэ-прэм'ерку Пяткевіч дадатковымі паўнамоцтвамі
- 22.05.2025, 19:02
Для «абароны інтарэсаў» рэжыму.
Намесніца прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч мае паўнамоцтвы прадстаўніцы ад Беларусі ў Радзе ЕЭК, у пытаннях дзейнасці нашай краіны ў рамках ЕАЭС, а таксама прызначаная нацыянальнай каардынатаркай у пытаннях СНД. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 траўня.
Дакумент прыняты ў мэтах «забеспячэння прадстаўніцтва і абароны інтарэсаў краіны ў рамках Еўразійскага эканамічнага звязу і Судружнасці Незалежных Дзяржаваў, рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў адпаведных сферах».
Нагадаем, пасаду намесніцы прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч заняла 22 траўня. Яна будзе займацца сацыяльнымі пытаннямі.