Пуцін загадаў стварыць «буферную зону» на мяжы з Украінай
- 22.05.2025, 18:09
Дыктатар РФ прызнаў атакі УСУ ў Белгародскай, Бранскай і Курскай абласцях.
Расейскія вайскоўцы працуюць над стварэннем буфернай зоны бяспекі ўздоўж мяжы з Украінай, заявіў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін на нарадзе з чальцамі ўраду.
«Была прынятая пастанова аб стварэнні неабходнай буфернай зоны бяспекі ўздоўж мяжы. Нашы ўзброеныя сілы цяпер гэтую задачу развязваюць», – заявіў Пуцін.
Ён адзначыў, што ад абстрэлаў, беспілотнікаў, дыверсантаў пакутуюць Белгародская, Бранская і Курская вобласць. Апошнюю Пуцін наведаў 20 траўня.
У рэгіёне ён правёў сустрэчу з часовым выканаўцам абавязкаў губернатара Аляксандрам Хінштэйнам, прадстаўнікамі добраахвотніцкіх арганізацый і кіраўнікамі муніцыпалітэтаў Курскай вобласці.