BE RU EN

Сербія ўвяла негалосную забарону на выдачу грамадзянства выхадцам з Расеі і Беларусі?

  • 22.05.2025, 17:31

Выдача пашпартоў фактычна прыпынена.

Больш за 20 ураджэнцаў Расеі апынуліся людзьмі без пэўнага грамадзянства, бо адмовіліся ад расейскага пашпарта дзеля сербскага, але не змаглі яго атрымаць праз абмежаванне на выдачу пашпартоў былым расейцам.

Пра гэта The Moscow Times паведаміў кансультант, знаёмы з сітуацыяй, а таксама адзін з людзей, якія апынуліся без грамадзянства.

Атрымаць сербскі пашпарт для звычайных расейцаў няпроста. Пасля трох гадоў жыцця ў Сербіі з відам на жыхарства даецца права на пастаяннае месца жыхарства з магчымасцю падачы заявы на атрыманне пашпарта. Стаць уладальнікам пашпарта можна, толькі адмовіўшыся ад іншага грамадзянства.

Аднак, як сцвярджае крыніца, пасля адмовы ад расейскага грамадзянства былыя расейцы не атрымалі сербскія пашпарты і ў цяпер з'яўляюцца апатрыдамі - асобамі без грамадзянства.

Са слоў суразмоўцы, прычынай сітуацыі, якая склалася, можа быць негалосная забарона сербскіх уладаў на прадастаўленне грамадзянства выхадцам з Расеі, Украіны і Беларусі. Афіцыйна такая забарона не ўведзеная, аднак на практыцы выдача пашпартоў грамадзянам гэтых краін фактычна прыпыненая, кажа кансультант. Пацярпелыя ўжо звярнуліся па тлумачэнні ў мясцовыя органы ўлады, але, як адзначае крыніца, адказу не атрымалі, і іх прававы статус да гэтага часу застаецца нявызначаным.

Сербія таксама сутыкаецца з ціскам не толькі Расеі, але і Еўразвяза. У 2022 годзе ўрад планаваў запусціць праграму “залатых пашпартоў”, якая прадугледжвала спрошчанае атрыманне грамадзянства для замежнікаў, у тым ліку расейцаў, якія працуюць у краіне. Мінімальны тэрмін пражывання павінен быў быць скарочаны да аднаго года. Аднак, як пісала The Financial Times, Еўракамісія папярэдзіла Бялград пра магчымае прыпыненне бязвізавага рэжыму паміж Сербіяй і ЕЗ, а выдача грамадзянства інвестарам стане пагрозай унутранай бяспецы Еўразвяза.

Пакуль сербскія ўлады працягваюць прадастаўляць пашпарты "ў інтарэсах рэспублікі" — ў выключнай працэдуры, якая не патрабуе адмовы ад папярэдняга грамадзянства.

З пачатку 2022 года па красавік 2025 года, як паведамлялі "Важныя гісторыі", 204 расейцы - прадстаўнікі бізнэсу і нават супрацоўнікі абарончых прадпрыемстваў - атрымалі сербскія пашпарты, якія даюць бязвізавы доступ у краіны ЕЗ.

Апошнія навіны