Айцішніцу не выпусцілі з Беларусі ў Польшчу
- 22.05.2025, 16:00
Яе гісторыю расказалі калегі.
Беларуская айцішніца рэгулярна ездзіла ў Беларусь з Еўропы. Аднак у гэтым годзе яе не выпусцілі з краіны падчас спробы выезду ў Польшчу. Яе гісторыю расказвае чытач dev.by.
Паводле яго слоў, калега рэгулярна ездзіла да родных у Беларусь і паспяхова вярталася. Аднак сёлета на зваротным шляху яе разгарнулі на мяжы з Польшчай: проста сказалі, што ёсць абмежаванне на выезд і прапанавалі па тлумачэнні звяртацца ў АГіМ (аддзел грамадзянства і міграцыі. — Заўв.).
- Яна так і зрабіла, і высветлілася, што абмежаванне наклалі сілавыя органы праз некалькі дзён пасля яе ўезду - усё таму, што выявілася фота з пратэстаў 2020 года, дзе яна ў натоўпе на праезнай частцы - распавёў чытач. - Пры гэтым нішто, здаецца, не прадвяшчала: ніхто ёю не цікавіўся, не тэлефанаваў і не пісаў. У выніку дзяўчыну абвінавацілі па "народным артыкуле".
Дзяўчына не арыштавалі. Пасля некалькіх месяцаў следства ёй прысудзілі два гады "хатняй хіміі".
- Каб не абцяжарваць свой статус «дармаедствам», яна ўладкавалася на працу ў Беларусі. А нашай кампаніі прыйшлося прыпыніць з ёй супрацоўніцтва, хаця мы і дапамагаем, як можам. Яшчэ спадзяемся папрацаваць разам, — расказаў яе калега.