BE RU EN

Беларускі рубель абрынуўся да ўсіх валют

  • 22.05.2025, 15:15

Еўра абнавіў шасцідзённы максімум.

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 траўня беларускі рубель абрынуўся адразу да ўсіх асноўных валют.

Курс даляра павысіўся нязначна, а вось еўра дадаў 1 капейку і абнавіў шасцідзённы максімум. Што ж датычыцца расейскага рубля, то ён дэманструе максімальны паказчык за 2 гады і 2 месяцы.

Вынікі валютных таргоў 22 траўня:

Даляры ЗША: 3,0038 (0,0002/0,01%);

Еўра: 3,3846 (0,0119/0,35%);

Расейскія рублі: 3,7600 (0,0548/1,48%);

Кітайскія юані: 4,1626 (0,0414/1,00%).

Апошнія навіны