BE RU EN

Украіна падоўжыла антыдэмпінгавыя тарыфы на беларускі цэмент

  • 22.05.2025, 15:05

Яшчэ на пяць год.

Украіна падоўжыла на 5 гадоў дзеянне ўведзеных у 2019 годзе антыдэмпінгавых мытаў на імпарт у краіну цэменту з Беларусі, Малдовы і Расеі, а таксама металапракату з антыкаразійным пакрыццём з Кітая і РФ, паведаміў украінскі інфармацыйны партал аб фінансавых рынках fixygen.ua са спасылкай на інфармацыю Міністэрства эканомікі.

Пастанову аб падаўжэнні дзеяння мытаў, як заяўлена, прыняла міжведамасная камісія міжнароднага гандлю.

Адзначаецца, што ў частцы беларускага цэменту сума мыты складае 57,03%, цэменту з Малдовы - 94,46%, РФ - 114,95%.

Пры гэтым не ўдакладняецца, ці цэмент з Беларусі і РФ паступае на рынак Украіны пасля пачатку расейскай агрэсіі ў лютым 2022 года, падтрыманай афіцыйным Менскам.

Апошнія навіны