BE RU EN

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі

  • 22.05.2025, 14:42

Караніка - у Акадэмію навук, Пяткевіч - ва ўрад.

Наталля Пяткевічпрызначаная намесніцай прэм'ер-міністра. Да гэтага яна займала пасаду намесніцы старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. На новай пасадзе яна заменіць Уладзіміра Караніка.

Караніка пры гэтым прызначылі кіраваць Акадэміяй навук. Перад гэтым ён два месяцы займаў пасаду віцэ-прэм'ера, а яшчэ раней узначальваў Гарадзенскую вобласць. Каранік заменіць у НАН яе цяперашняга кіраўніка Уладзіміра Гусакова.

Кіраўніком Апарату Саўміна прызначаны Валерый Вакульчык. Ён з 2012-га да 3 верасня 2020 года кіраваў Камітэтам дзяржбяспекі, а потым быў памочнікам Лукашэнкі - інспектарам Берасцейскай вобласці.

Апошнія навіны