Дрон-камікадзэ знішчыў расейскі «Сонцапёк» паблізу ад Ваўчанска
- 22.05.2025, 14:32
Відэафакт.
Аператары дронаў з Дзяржпагранслужбы з дапамогай дрона-камікадзэ падпалілі варожую агнямётную сістэму ТГС-1А «Сонцапёк» паблізу Ваўчанска.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс паспяховай баявой працы ўкраінскіх воінаў апублікаваны ў сацсетках.
«На Ваўчанскім кірунку байцы «Фарпоста» паспяхова вывелі са строю расейскі «Сонцапёк» - цяжкую агнямётную сістэму. У брыгадзе адзначаюць: знішчэнне такой тэхнікі істотна аслабляе артылерыйскія магчымасці ворага», - гаворыцца ў каментары да відэа.