BE RU EN

Сухаземныя войскі РФ афіцыйна ўзначаліў генерал, вядомы «мяснымі штурмамі»

  • 22.05.2025, 12:07

За ім таксама цягнецца шлейф вайсковых злачынстваў.

Генерал Андрэй Мардвічаў афіцыйна стаў камандуючым наземнымі войскамі РФ. Ён вядомы тым, што зрабіў тактыку «мясных штурмаў» асноўнай.

Пра гэта паведамляе выданне «Важные истории».

Вайсковы міністр Андрэй Белавусаў перадаў генералу Андрэю Мардвічаву адпаведны штандар і прадставіў яго асабоваму складу.

Да прызначэння галоўнакамандуючым Сухаземнымі войскамі Мардвічаў кіраваў войскамі Цэнтральнай вайсковай акругі і групоўкай войск «Цэнтр».

Як адзначае выданне, генералу Мардвічаву 49 гадоў. У пачатку поўнамаштабнага ўварвання ён камандаваў часткамі 8-й арміі Паўднёвай вайсковай акругі, якія разбурылі і акупавалі Марыупаль, а таксама штурмавалі завод «Азоўсталь», дзе знаходзіліся ўкраінскія ваяры і мірныя жыхары.

Акрамя гэтага, «Красная звезда» прыпісвае яму «поспех» захопу Аўдзееўкі ў Данецкай вобласці. Горад таксама быў цалкам зруйнаваны.

Z-блогеры негатыўна адклікаліся пра тактыку Мардвічава, праз якую былі ўтылізаваныя тысячы расейскіх салдат. Вайсковы з 4-й мотастралковай брыгады УС РФ і Z-блогер Андрэй Марозаў паведамляў аб 16 тысячах беззваротных страт падчас штурму Аўдзееўкі. Пасля гэтага ён скончыў жыццё самагубствам.

Апошнія навіны