BE RU EN

Маскоўскія аэрапорты Дамадзедава і Жукоўскі зноў спынілі працу

  • 22.05.2025, 11:55

На фоне нападу БПЛА.

Маскоўскі аэрапорт Дамадзедава прыпыніў прыём і адпраўку паветраных суднаў другі раз з пачатку дня. Уначы авіягавань не абслугоўвала рэйсы цягам некалькіх гадзін на фоне нападу БПЛА, паведамляе «Коммерсантъ».

Расавіяцыя паведаміла, што паўторныя абмежаванні ў працы аэрапорта ўведзеныя з 9.54 мск. Мэр Масквы Сяргей Сабянін а 10:21 паведаміў, што адбітая атака двух беспілотнікаў, якія ляцелі на горад.

Неўзабаве ў Расавіяцыі ўдакладнілі, што абмежаванні ўведзеныя таксама для аэрапорта Жукоўскага.

Паводле звестак Мінабароны, цягам ночы над Маскоўскай вобласцю збілі 35 БПЛА. Улады Масквы аб пацярпелых не паведамлялі. Агулам над дзесяццю расейскімі рэгіёнамі было знішчана 105 дронаў.

Апошнія навіны