BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў Беларусі 22 траўня

  • 21.05.2025, 19:17

Дажджы, навальніцы і да +26°С.

Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і да плюс 26 градусаў чакаецца ў Беларусі 22 траўня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Удзень месцамі на паўночным захадзе пройдуць моцныя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы, уначы слабы, удзень 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзеньф - ад плюс 21 да 26 градусаў, у паўночна-заходніх раёнах слупок тэрмометра будзе знаходзіцца ў межах 18-20 градусаў цяпла.

Апошнія навіны