BE RU EN

Энтамолагі расказалі пра нетыповую сітуацыю ў адным з рэгіёнаў Беларусі

  • 21.05.2025, 16:49

І гэтая навіна трывожыць спецыялістаў.

У адным з рэгіёнаў Беларусі здарылася нашэсце кляшчоў. І гэтая навіна трывожыць спецыялістаў, піша «Точка».

Так, за студзень-травень гэтага года ў паліклінікі звярнуліся больш за 800 жыхароў, блізу 100 выпадкаў зафіксавана толькі за апошні тыдзень.

Пры гэтым кожны трэці пацярпелы - дзіця. Бяда з кляшчамі на Гарадзеншчыне. Энтамолаг абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціна Слізевіч паведаміла, што ў рэгіёне назіраецца пік актыўнасці паразітаў.

«Што звязана са спрыяльнымі варункамі надвор'я. Паводле прагнозаў, за сезон пацерпяць да 6000 чалавек», - адзначыла спікерка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Гродна» і дадала, што кожны чацвёрты з абследаваных крывасмокаў з'яўляецца пераносчыкам інфекцый.

Са звестак гарадзенскіх энтамолагаў, найбольшая колькасць гэтых паразітаў сустракалася ў лесе (50% выпадкаў) і на лецішчах (40%).

Апошнія навіны