BE RU EN

Сын Трампа заявіў, што можа балатавацца ў прэзідэнты ЗША

  • 21.05.2025, 16:25

Ён заявіў, што «тпкое пакліканне ў яго ёсць».

Старэйшы сын прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Дональд Трамп-малодшы не выключыў, што можа балатавацца на пасаду прэзідэнта. Пра гэта ён заявіў падчас візіту ў Катар 21 траўня, паведамляе Reuters.

Выступаючы на катарскім эканамічным форуме, ён атрымаў пытанне аб тым, ці будзе балатавацца і «ці возьме стырно кіравання» пасля таго, як ягоны бацька пакіне сваю пасаду. Са слоў Трампа-малодшага, у яго ёсць «такое пакліканне».

«Адказ такі: я не ведаю, можа быць, калі-небудзь. Ведаеце, гэтае пакліканне ёсць. Я заўсёды буду вельмі актыўны ў плане таго, каб быць заўзятым прыхільнікам гэтых рэчаў. Я думаю, што мой бацька сапраўды змяніў Рэспубліканскую партыю", - сказаў ён.

Паведамляецца, што пасля яго адказу ў зале былі чутныя слабыя воплескі. Трамп-малодшы таксама адзначыў, што для яго гонар — бачыць тое, як некаторыя людзі згаджаюцца з яго меркаваннем.

Апошнія навіны