BE RU EN

Кітай захваляваўся праз «Залаты Купал» ЗША

  • 21.05.2025, 16:14

Пекін заклікае Трампа адмовіцца ад гэтай ідэі.

Кітай «сур'ёзна занепакоены» амерыканскім праектам супрацьракетнага шчыта «Залаты купал».

Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Міністэрства замежных спраў Кітая Мао Нін падчас брыфінгу, паведамляе Reuters.

Яна адзначыла, што «Залаты купал» падвышае рызыкі мілітарызацыі касмічнай прасторы і гонкі ўзбраенняў.

«Злучаныя Штаты, праводзячы палітыку «ЗША перш за ўсё», апантаныя імкненнем абсалютнай бяспекі для сябе. Гэта парушае прынцып, што бяспека ўсіх краін не павінна быць пастаўленая пад пагрозу, і падрывае глабальны стратэгічны баланс і стабільнасць. Кітай сур'ёзна занепакоены гэтым»,-адзначыла прэс-сакратар.

Мао Нін таксама заклікала Вашынгтон як мага хутчэй адмовіцца ад распрацоўкі сістэмы і прыняць меры для ўмацавання даверу паміж вялікімі дзяржавамі.

Апошнія навіны