BE RU EN

Францыя адправіла выведвальнае судна для сачэння за «ценявымі» танкерамі РФ

  • 21.05.2025, 15:58

На Балтыцы дзяжурыць таксама нямецкае выведвальнае судна Oker.

Французскія ваенна-марскія сілы (ВМС) упершыню накіравалі ў Балтыйскае мора 101-метровае выведвальнае судна Dupuy de Lome, якое будзе перахопліваць радыёсігналы, звязаныя з дзейнасцю Расеі.

Пра гэта піша Bild са спасылкай на нямецкае выданне Kieler Nachrichten.

Dupuy de Lome пачаў праводзіць выведвальную працу на Балтыцы, дзе выведкі краін NATO маюць патрэбу ў інфармацыі на фоне расейскай актыўнасці, у мінулую пятніцу, 16 траўня. Выданне ахарактарызавала місію судна як сакрэтную, афіцыйных звестак пра яе пакуль няма.

Dupuy de Lome, які можа знаходзіцца ў моры да 30 дзён без перапынку, быў адпраўлены ў Балтыйскае мора на загад французскага дырэктарата вайсковай выведкі (DRM). Далёкасць ходу судна - 300 марскіх міль (каля 11,6 тысячы км).

Экіпаж уключае каля ста чалавек - ваенных і цывільных спецыялістаў.

На Балтыцы дзяжурыць таксама нямецкае выведвальнае судна Oker, якое на працягу некалькіх тыдняў курсуе каля Калінінграда і ў Фінскай затоцы. Выведнік спецыялізуецца на перахопе і запісе электрамагнітных сігналаў.

Апошнія навіны