Два славацкія дэпутаты надумалі высветліць стасункі на баксёрскім рынгу
- 21.05.2025, 15:48
Адзін з іх прытрымліваецца скандальных поглядаў.
Славакія неўзабаве можа стаць сведкай першага ў гісторыі баксёрскага паядынку паміж палітыкамі, піша «Европейская правда».
Дэпутат Еўрапарламента Мілан Мазурэк з руху «Рэспубліка» прыняў запрашэнне славацкага дэпутата Давіда Дэя з партыі «Прагрэсіўная Славакія» на баксёрскі паядынак.
Дэй і Мазурэк ужо даўно абменьваюцца паведамленнямі ў сацыяльных сетках. Дэпутат «прагрэсіўнай Славакіі» заявіў, што яму гэта надакучыла, і заклікаў дэпутата Еўрапарламента біцца на рынгу.
Мілан Мазурэк вядомы тым, што адмаўляў галадамор і хваліў Адольфа Гітлера.
Ён з'яўляецца настолькі адыёзным, што яго нават не захацелі ўключаць у ультраправую групу Еўрапарламента «Еўропа суверэнных Нацый».