BE RU EN

Чырвоная кніга Беларусі папоўнілася новымі відамі

  • 21.05.2025, 15:40

Дададзеныя 13 відаў жывёл і 5 тыпаў раслін.

На прэс-канферэнцыі 21 траўня ў Менску начальніца ўправы біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова паведаміла, што ў адпаведнасці з прапановамі Нацыянальнай акадэміі навук у Чырвоную кнігу Беларусі сёлета дадалі 13 відаў жывёл і 5 відаў раслін.

Пры гэтым, паводле ейных слоў, з Чырвонай кнігі выключылі 13 відаў жывёл і 58 відаў раслін. Такім чынам, у 2025 годзе з гэтага пераліку выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі.

Зараз у Чырвонай кнізе налічваецца 213 відаў жывёл і 310 відаў дзікарослых раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, паведаміла Жалязнова.

Апошнія навіны