BE RU EN

Туск заявіў пра падазроныя манеўры карабля РФ каля падводнага кабелю Польшчы

  • 21.05.2025, 15:11

Выведвальны карабель ВМС Польшчы накіраваўся да месца здарэння.

Расейскі карабель так званага «ценявога флоту» праводзіў падазроныя манеўры паблізу электрычнага кабелю. Ён злучае Польшчу са Швэцыяй.

Пра гэта прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў у X (Twitter).

Польшча зафіксавала, што расейскі карабель «ценявога флоту», які знаходзіцца пад санкцыямі, выконваў падазроныя манеўры каля кабелю, які злучае Польшчу і Швэцыю.

«Пасля эфектыўнага ўмяшання нашых вайскоўцаў судна паплыло да аднаго з расейскіх партоў», - напісаў Туск.

Польскі прэм'ер дадаў, што выведвальны карабель ВМС Польшчы накіроўваецца да месца здарэння.

Апошнія навіны