У Віцебску дырэктар вымагаў частку прэмій у падначаленых
- 21.05.2025, 14:38
Суд вынес прысуд.
У Віцебску суд вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога кіраўніка адной з гарадскіх устаноў. Мужчына абвінавачваўся паводле ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), паведамляе «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу суда.
Следствам устаноўлена, што са студзеня 2022 да ліпеня 2024 года абвінавачаны, выкарыстоўваючы службовае становішча, даваў падначаленым незаконныя ўказанні вяртаць яму частку афіцыйна налічаных прэмій і надбавак. Работнікі, якія знаходзіліся ў залежнасці ад кіраўніка, былі вымушаныя выконваць гэтыя ўказанні. Агульная шкода, прычыненая дзеяннямі кіраўніка, склала не менш за 47 808 рублёў.
На судзе абвінавачаны цалкам прызнаў віну і добраахвотна кампенсаваў шкоду.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў пакаранне: 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі, штраф сумай 300 базавых адзінак, а таксама пазбаўленне права займаць кіроўныя пасады на 5 гадоў. Выкананне пакарання было адкладзена на 3 гады.
Прысуд пакуль не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны