Экспэрт: У Пекіне былі шакаваныя тэлефоннай размовай Пуціна і Трампа
- 21.05.2025, 15:16
Крэмль мог вельмі раззлаваць Кітай.
У Кітаі заявілі, што будуць падтрымліваць усе дыпламатычныя намаганні для ўстанаўлення міру ва Украіне. У МЗС краіны адзначылі, што ніколі не адмаўляліся ад сваіх «міратворчых ініцыятыў».
Хутчэй за ўсё, у Пекіне былі шакаваныя тэлефоннай размовай Пуціна і Трампа. Такое меркаванне 24 Каналу выказаў паліттэхнолаг Міхаіл Шейтэльман, заўважыўшы, што Кітаем кіруюць даволі адукаваныя і здольныя людзі, якія ўсё разумеюць.
«Гэта шлях да заканчэння вайны»
Кітайскім палітыкам было цяжка чуць усё, што сказаў Дональд Трамп пасля перамоў з расейскім дыктатарам. Аднак для Украіны павінна стаць вельмі добрым сігналам тое, што афіцыйны Пекін камцунікуе з еўрапейцамі. Бо міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі правёў размову са сваім кітайскім калегам Ван І.
«Я падазраю, што гэта еўрапейцы прыйшлі ў Кітай, а не наадварот. Яны нарэшце зразумелі, чаму гэта важна. Пасля тарыфаў Трампа Еўропа зразумела, што адзіны шлях - супрацоўніцтва з Кітаем без Амерыкі», - падкрэсліў Шэйтэльман.
Такое супрацоўніцтва супраць Расеі і ЗША з'яўляецца непазбежным. Еўрапейцы не былі гатовыя рабіць гэта занадта рана, таксама яны хацелі паказаць Кітаю, што Пуцін іх прадасць. Ён ужо гэта зрабіў, пачаўшы супрацоўнічаць з Трампам.
«Яго размова з прэзідэнтам ЗША - гэта яшчэ не самае страшнае, што можна было зрабіць у дачыненні да Кітая. Самае страшнае - гэта самалёт прэзідэнта Бразіліі, які прыляцеў у Маскву, але там яго не прынялі», – дадаў паліттэхнолаг.
Луіз да Сілва ляцеў з Пекіна як камісар Сі Цзіньпіна, але Пуцін адмовіўся яго прыняць. Мэтай прэзідэнта Бразіліі, магчыма, было перадаць адно простае ўказанне – неадкладна спыніць вайну на 30 дзён ці паехаць у Стамбул на перамовы.
«Я схіляюся да таго, што Кітай усё ж такі патрабаваў 30-дзённага замірэння. Але Пуцін зрабіў плявок у твар кітайцаў. Спадзяюся, еўрапейцы змаглі гэтым скарыстацца. У гэтым наш шанец на заканчэнне вайны", - рэзюмаваў Міхаіл Шэйтэльман.
Заўважым, у кітайскім МЗС пацвердзілі, што падтрымліваюць прамы дыялог Расеі і Украіны. На фоне перамоў Трампа і Пуціна кіраўнік МЗС Кітая правёў тэлефонныя размовы з кіраўнікамі нямецкага і польскага замежных ведамстваў. Падчас іх афіцыйны Пекін пагадзіўся, што перамовы павінны ўрэгуляваць сітуацыю.