Беларускія банкі ўводзяць важныя змены ў крэдытах
- 21.05.2025, 12:39
Ёсць навіна для ахвочых купіць аўтамабіль.
У некаторых банкаў з'явіліся змены для крэдытаў. Сярод іншага ёсць навіна аб пазыках на аўто.
У "МТБанка" знізіўся максімальны тэрмін, на які можна ўзяць спажывецкую пазыку "вялікія планы" — з 7 да 5 гадоў, піша Myfin.by.
"Альфа-Банк" з “крэдытнай карце 100 дзён" павялічыў памер адсоткаў для рэшты ўласных сродкаў кліента на рахунку — з 1% да 3%.
“Белаграпрамбанк “вырашыў прыбраць грэйс-перыяд (ён прадугледжвае льготную стаўку на некаторы перыяд) для крэдыту на аўтамабіль". Для пазыкі на электрамабіль таксама ўнеслі змены — таксама прыбраны грэйс-перыяд, а максімальная сума крэдыту пры набыцці аўто ў дылера знізілася з 100% да 90% кошту аўто.
"Парытэтбанк" з 15 траўня пачаў раздаваць крэдыты на тавары беларускіх вытворцаў. Магчыма ўзяць да 10 000 рублёў тэрмінам на 6 месяцаў у стаўцы 16,99%.
У “Сбер Банка” максімальная сума, даступная для спажывецкага крэдыту” проста ў Online", зменшылася з 40 тысяч да 10 тыс. рублёў.
У "Банка БелВЭБ” у пазыцы на спажывецкія патрэбы з'явіўся новы варыянт з тэрмінам крэдытавання ад 37 да 60 месяцаў і стаўкай 19,99% гадавых.