Дрон Франкенштэйна: УСУ збілі незвычайны БПЛА-выведчык расейцаў
- 21.05.2025, 12:09
Відэафакт.
Украінскія вайскоўцы з падраздзялення Samurai збілі варожы выведвальны беспілотнік, магчыма, сабраны з двух розных дронаў.
Адпаведнае відэа было апублікаванае ў Telegram-канале WU Samurai. Аўтары звярнулі ўвагу на незвычайны вонкавы выгляд дрона.
«Відавочна зляпілі з двух адзін - і той на сметнік», — гаворыцца ў подпісе да відэа.
Мяркуючы з відэа, расейскі БПЛА-выведнік быў знішчаны з дапамогай зенітнага дрона ад украінскай кампаніі «Дзікія Шэршні».
«Збілі франкенштэйна. Ваяры WU Samurai набілі руку на Zala, ланцэтах і збіваюць цяпер новыя «тварэнні» расейцаў», — адзначылі распрацоўнікі ў сваім Telegram-канале.