Дроны ўдарылі па абаронным заводзе ў РФ: новыя дэталі
- 21.05.2025, 11:45
Прадпрыемства вырабляе дэталі для танкаў, САУ і ракет.
У Расеі быў атакаваны завод, які вырабляе кампаненты для танкаў, гаўбіц і ракет. Гаворка ідзе пра Балхоўскі завод паўправадніковых прыбораў у горадзе Балхоў Арлоўскай вобласці.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Андрэя Каваленку ў Telegram.
Як адзначыў Каваленка, Балхоўскі завод спецыялізуецца на вытворчасці мікрасхем, паўправаднікоў і кампанентаў кіравання. Яны выкарыстоўваюцца ў:
танках Т-72Б3, т-90М;
самаходных гаўбіцах;
ракетах «Іскандэр» і Х-101;
РЭБ «Красуха» і «Жыхар»;
тактычных сродках сувязі армейскага ўзроўню.
Кіраўнік ЦПД таксама дадаў, што Балхоўскі завод у Арлоўскай вобласці працягваў імпартаваць заходнія тэхналогіі праз трэція краіны і «паралельны імпарт», нягледзячы на санкцыі. Гаворка ідзе аб кампанентах з Тайваня, Паўднёвай Карэі, Японіі і нават ЗША.
У сетцы таксама паведамлялі, што Балхоўскі завод паўправадніковых прыбораў з'яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у горадзе, яго прадукцыя выкарыстоўваецца ў абароннай прамысловасці і «нярэдка пераўзыходзіць замежныя аналагі». Расейскае прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.