Экспэрты ААН заклікалі неадкладна вызваліць палітычную зняволеную Вікторыю Кульшу
- 21.05.2025, 22:25
З канца красавіка яна знаходзіцца ў бестэрміновай галадоўцы.
Незалежныя эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць палітычную зняволеную Вікторыю Кульшу.
"Стан здароўя Вікторыі Кульшы ўжо некаторы час нясе пагрозу для жыцця. Паводле апошніх паведамленняў, з канца красавіка яна знаходзіцца ў бестэрміновай галадоўцы. Мы вельмі занепакоеныя яе здароўем і моцна асцерагаемся за яе жыццё. Яе вызваленне вельмі неабходнае для гарантавання яе бяспекі", - заявілі экспэрты.
У паведамленні гаворыцца, што 9 траўня ўлады Беларусі абвясцілі маштабную амністыю для ўразлівых катэгорый зняволеных, аднак ніводзін з асуджаных за ўдзел у пратэстах 2020 года вызвалены не быў.
"Мы атрымалі мноства паведамленняў пра шырока распаўсюджанае жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае годнасць абыходжанне са зняволенымі ў жаночых папраўчых калоніях Беларусі, асабліва ў дачыненні да жанчын, асуджаных за ўдзел у пратэстах 2020 года. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць гэтых жанчын, уключаючы Вікторыю Кульшу, а таксама забяспечыць ім прававыя сродкі абароны, кампенсацыі і рэабілітацыю», — падсумавалі экспэрты.
Нагадаем, што 30 красавіка былая палітзняволеная, актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк заклікала выратаваць Вікторыю Кульшу.
У пачатку траўня Еўрапарламент выступіў у абарону палітычнай зняволенай Вікторыі Кульшы. Еўрапейскі Звяз заклікалі ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.