BE RU EN

Зяленскі расказаў пра вынікі перамоў з Макронам і Стармерам

  • 21.05.2025, 10:25

Абмеркаваны супольныя дзеянні ў рамках кааліцыі ахвочых.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 траўня правёў асобныя тэлефонныя размовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і прэм'ерам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта ён расказаў у сваім X.

Зяленскі позна ўвечары 20 траўня паведаміў, што правёў асобныя тэлефонныя размовы з лідарамі Францыі і Вялікабрытаніі.

Ён адзначыў, што падзякаваў Кіру Стармеру за новыя брытанскія санкцыі супраць Расеі, ужытыя ў адзін дзень з санкцыямі ЕЗ, і адзначыў, што «было б добра, калі б Злучаныя Штаты таксама дапамаглі».

Прэзідэнт дадаў, што яны са Стармерам гаварылі пра дэталі дыпламатычнай працы і «магчымыя сустрэчы, якія здольныя рэальна забяспечыць спыненне агню і рух да працяглага міру».

Абмеркавалі размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая адбылася ў панядзелак пасля яго размовы з кіраўніком Крамля.

«Таксама абмеркавалі нашы супольныя дзеянні ў рамках кааліцыі ахвочых. Дамовіліся быць і ў далей у пастаянным кантакце - амаль штодзённым», - піша Зяленскі.

Наконт размовы з Макронам Зяленскі адзначыў, што яна была «вельмі прадметнай».

«Працягваем падрыхтоўку пастаноў у рамках кааліцыі ахвочых - усё становіцца больш практычным. Абмеркавалі падтрымку нашага войска, абароннае супрацоўніцтва, нашу ўнутраную вытворчасць зброі ва Украіне. Вядома, падрабязна абмеркавалі стсункі і каардынацыю са Злучанымі Штатамі», – расказаў прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны