«Рух узнікае - адразу ж вылятае рой дронаў»
- 21.05.2025, 9:28
Расейцы панікуюць праз перавагу Украіны ў вайне БПЛА.
У выкарыстанні БПЛА на лініі фронту сілы абароны Украіны пераўзыходзяць расейскае войска. Украінскія дроны кантралююць лінію фронту ўжо на 50 км.
Пра гэта расказаў расейскі Z-валанцёр, удзельнік агрэсіі супраць Украіны Міхаіл Палынкоў, паведамляе Dialog.UA.
Ён адзначыў узмацненне беспілотных магчымасцяў УСУ. «На фронце сітуацыя мала змянілася. Па-ранейшаму малое неба за супраціўнікам. Ён сапраўды кантралюе і ЛБС (лінію баявога судакранання - рэд.), і значна глыбей тэрыторыі. Так званая killzone ствараецца, «смяротная зона». Раней было 15 км, а цяпер перспектыва на 50 км. Рух узнікае - адразу ж вылятае рой дронаў», - расказаў акупант.
Ён сцвярджае, што, паводле чутак, склады Мінабароны РФ нібыта загачаныя рознымі беспілотнікамі, аднак вайскоўцам іх не раздаюць. «Можа, рыхтуюцца сапраўды да вайны з Еўропай», - удакладніў Палынкоў.