BE RU EN

Рубіа: Расея хоча ва Украіне таго, на што не мае права

  • 20.05.2025, 20:58

Дзяржсакратар ЗША падзяліўся меркаваннем, чаму мірныя перамовы затармазіліся.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа мяркуе, што ваеннага развязання «крызісу» ва Украіне няма, і вайна павінна закончыцца перамовамі. Падчас слуханняў у Кангрэсе ён падзяліўся меркаваннем, чаму мірныя перамовы затармазіліся, паведамляе Reuters.

«Фундаментальны выклік, які мы маем ва Украіне, заключаецца ў тым, што Расея хоча таго, чаго яна цяпер не мае і на што не мае права. А Украіна хоча тое, што яна не можа вярнуць ваенным шляхам», – заявіў Рубіа.

У сваю чаргу сенатарка-дэмакратка Сінція Шахін абвінаваціла Рубіа і Дональда Трампа ў тым, што яны далі Маскве вагары ўплыву перад мірнымі перамовамі аб спыненні вайны. У той самы час дзяржсакратар не пагадзіўся і нагадаў, што ўсе санкцыі супраць РФ застаюцца ў дзеянні. Аднак сенатарка падкрэсліла, што вагары ўплыву, ад якіх ЗША адмовіліся – гэта зняцце з парадку дня ўдзел Украіны ў NATO і пазбаўленне абавязку працягваць дапамагаць Кіеву выведнымі звесткамі і ваенным рыштункам.

«Ну, гэта іншая пастанова. Гэта іншае пытанне. Гэта не мне вызначаць. Белы дом павінен будзе прыняць пастанову датычна таго, ці звяртацца да Кангрэса па дадатковы законапраект», – адказаў Рубіа на пытанне, ці збіраюцца ў Трампа прыняць новы законапраект у падтрымку Украіны.

Апошнія навіны