Пад Менскам з'явіцца дарога за $1 млн
- 20.05.2025, 20:49
Дзе і калі?
Праектная дакументацыя на дарогу даўжынёю 3,5 км ужо падрыхтаваная, і забудоўнік пачаў працэс вылучэння зямельных надзелаў.
Чакаецца, што новая траса будзе адкрытая восенню сёлета.
Будаўніцтва дарогі будзе каштаваць прыкладна $1 млн. Яна будзе аднапалоснай: з адной паласой руху ў кожным кірунку.
Працы пачнуцца найбліжэйшым часам.
Новая дарога звяжа жылы комплекс «Зялёная гавань» і Калодзішчы, што значна палепшыць транспартныя зносіны паміж імі.
«Мы ствараем паўнавартасную транспартную інфраструктуру: будуем дарогі, пляцоўкі для грамадскага транспарту і прыпынкі, усё гэта ажыццяўляецца адначасова з узвядзеннем комплексу», – паведамляюць прадстаўнікі кампаніі «А-100 Дэвелапмент».
Нагадаем, што ў кастрычніку летась быў адкрыты новы адрэзак пад'язной дарогі ад чыгуначнага пераезду да цэнтральнай вуліцы комплексу, што дазволіла скараціць час у дарозе да квартала і запусціць маршрутнае таксі ў Зялёную гавань.