BE RU EN

ЕЗ сёння пачне падрыхтоўку 18-га пакета санкцый супраць Расеі

  • 20.05.2025, 17:38

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

Еўрапейскі Звяз павінен пачаць падрыхтоўку 18-га пакета санкцый супраць Расеі сёння, 20 траўня.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Independent.

З ягоных слоў, ЕЗ, які сёння прыняў 17-ы пакет санкцый супраць Расеі, павінен пачаць працу над сваім 18-м пакетам у той жа дзень.

Нядаўна абвешчаны 17-ы пакет ЕЗ тычыцца амаль 200 суднаў так званага ценявога флоту Расеі, якія абвінавачваюць у дапамозе Маскве ўхіліцца ад санкцый у пастаўках сырой нафты.

Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен таксама заявіла аб падрыхтоўцы 18-га пакета з далейшымі жорсткімі санкцыямі супраць Расеі.

- Прыйшоў час узмацніць ціск на Расею, каб яна дамаглася спынення агню, - падкрэсліла яна.

Апошнія навіны