Кандыдатка ў прэзідэнты Польшчы ад «Левых» падтрымала Рафала Тшаскоўскага
- 20.05.2025, 15:22
У першым туры Магдалена Беят набрала 4,23%.
Кандыдатка ў прэзідэнты Польшчы ад «Левых» Магдалена Беят заявіла, што ў другім туры падтрымае прадстаўніка «Грамадзянскай кааліцыі» Рафала Тшаскоўскага.
Пра гэта Магдалена Беят расказала сёння, 20 траўня, паведамляе tvn24.pl. у першым туры кандыдатка ад «Левых» набрала 4,23%.
Нагадаем, першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбыўся 18 траўня.
З мінімальнай перавагай перамог кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі — 31,36%, другі — кандыдат ад «Права і справядлівасці» Караль Наўроцкі, які набраў 29,54%. Яны выйшлі ў другі тур.
Трэцяе месца ў лідара «Канфедэрацыі» Славаміра Менцэна - 14,80%.
Чацвёртым нечакана стаў антыўкраінскі кандыдат Гжэгаж Браўн - 6,34%%, спікер польскага Сэйма Шымон Галаўня — 4,99%, кандыдат ад партыі «Разам» Адрыян Зандбэрг — 4,86%, кандыдатка ад «Левых» Магдалена Беят — 4,23%, журналіст Кшыштаф Станоўскі — 1,24%.