BE RU EN

На рынку працы - чарговы антырэкорд

  • 20.05.2025, 15:04

Горш за ўсё сітуацыя ў Менску.

У Беларусі па-ранейшаму расце дэфіцыт кадраў. На 20 траўня патрабуецца амаль 207 тысяч работнікаў — столькі прапаноў ад наймальнікаў размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій.

«Зеркало»

паглядзела, як сітуацыя адрозніваецца па рэгіёнах.

На 20 траўня патрабуецца 206 638 работнікаў. Нагадаем, адзнака на 200 тысяч была пераадоленая ў другой палове красавіка гэтага года. Для параўнання: на 11 траўня наймальнікам трэба было 205 060 чалавек.

Больш за ўсё кадраў зараз патрабуецца ў Менску - 56 402. Для параўнання: на 14 лютага ў сталіцы было 51,9 тысяч прапаноў.

У Менскай вобласці, да прыкладу, на 20 трэба трэба амаль 34,2 тысячы работнікаў, у Берасцейскай — амаль 25,8 тысячы, у Віцебскай — амаль 22 тысячы.

Нагадаем, раней у Мінпрацы звярталі ўвагу, што ў Менску патрабуецца больш за ўсё работнікаў — каля чвэрці ад усіх вакансій у краіне. Асабліва патрэбныя ў сталіцы кадры ў сферы IT, гандлі і медыцыне.

Раней, 21 студзеня гэтага года, Лукашэнка заявіў, што неабходна больш актыўна залучаць на рынак працы тых, хто не працуе. Асабліва ён звяртаў увагу на Мннск. А ў лістападзе 2024-га дыктатар сказаў, што ў Беларусі не павінна быць «валацуг і дармаедаў».

У красавіку гэтага года Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана, каб нібыта паправіць сітуацыю на рынку працы.

Развязаць праблему з нястачай работнікаў у Беларусі не ўдаецца ўжо не першы год. Сярод прычын - ад'езд спецыялістаў на працу за мяжу, а таксама звальненні праз «палітыку».

Апошнія навіны