BE RU EN

Якія клубніцы даражэйшыя - беларускія або імпартная?

  • 20.05.2025, 14:11

Параўналі кошты.

Цэны імпартных і айчынных клубніц у Менску параўнала выданне «Салідарнасць».

У вялікіх крамах Менска ягады ёсць. У гіпермаркеце Green выяўленыя польскія клубніцы коштам 21,99 рубля за кг. У «суседзях» імпартныя клубніцы каштуюць 27,99 рубля.

У нешматлікіх вулічных латках, якія гандлююць гароднінай і садавіной, у Менску можна купіць беларускія трускалкі па цане 25 рублёў за кг. На цэнніках пішуць, што вырашчаныя ў Берасці.

У гандлёвым павільёне з садавіной каля гандлёвага цэнтра "Рыга" прадаюцца беларускія клубніцы двух відаў, вырашчаныя ў цяпліцах, коштам 39,50 за кіло "вельмі салодкая" і 45 рублёў за кг.

Дарэчы, там жа прадаюцца вырашчаныя ў Беларусі ажыны і маліны «астранамічнымі» коштамі — 120 і 200 рублёў адпаведна.

У невялікіх крамках фармату «каля дома» ніякіх трускалак у продажы няма, адзначае выданне.

Апошнія навіны