BE RU EN

На поўначы Беларусі пабіты пагодны рэкорд

  • 20.05.2025, 9:49

На метэастанцыі Езярышча выпала 52 мм ападкаў.

Моцныя дажджы абрынуліся на поўнач Беларусі, усталяваўшы новы рэкорд дзённых ападкаў.

Паводле звестак тэлеграм-канала Nadvori, у панядзелак, 19 траўня, на метэастанцыі Езярышча выпала 52 мм ападкаў. Гэта стала рэкордным паказчыкам для траўня за ўсю гісторыю назіранняў з 1960 года.

У Верхнядзвінску за перыяд з 17 да 19 траўня выпала 61 мм ападкаў – амаль месячная норма.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, атмасферны фронт пакідае паўночныя раёны і, страчвае сілу, ссоўваецца ў цэнтральную частку краіны. У гэтых рэгіёнах ноччу прайшлі дажджы.

На 20 траўня Белгідрамет абвясціў жоўты ўзровень небяспекі - па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца навальніцы.

Апошнія навіны