BE RU EN

У Малых Сяхновічах зруйнавалі помнік Тадэвушу Касцюшку

  • 20.05.2025, 9:38

На яго месцы цяпер клумба.

У вёсцы Малыя Сяхновічы (Жабінкаўскі раён), дзе род Касцюшкі валодаў землямі цягам некалькіх стагоддзяў, дэмантаваны бюст Тадэвушу Касцюшкі, які быў выраблены ў 1932 годзе скульптарам Бальбінай Відацкай-Свіціч, піша тэлеграм-канал «Спадчына».

На здымках, апублікаваных у мясцовай газеце 7 траўня 2025 года, на месцы помніка бачная клумба.

Акрамя таго, з сайта раённага краязнаўчага музея, каля якога размяшчаўся бюст, зніклі любыя згадкі пра Касцюшку. Раней у музеі была цэлая экспазіцыя, прысвечаная знакамітаму ўраджэнцу гэтых месцаў, аднак цяпер і яна, мяркуючы з усяго, ліквідаваная.

Тадэвуш Касцюшка - адная з самых вядомых асоб, якія нарадзіліся на беларускай зямлі. Ён застаецца героем ЗША, Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі. Яго спадчына прызнаецца ва ўсім свеце, а імя носіць мноства вуліц, мастоў і ўстаноў.

Апошнія навіны