BE RU EN

«Вось які ён, клопат пра здароўе нашых дзяцей!»

  • 20.05.2025, 12:05

Хто будзе адпачываць у дзіцячых летніках замест беларускіх школьнікаў.

Беларуска, чыя дачка рэгулярна ездзіла на аздараўленне ў беларускія дзіцячыя летнікі, сёлета засталася без тура. Яна расказала сайту Charter97.org у чым прычына:

- Мая дачка з самага дзяцінства хварэе на псарыязам, таму мы сям'ёй стараемся выкарыстоўваць лета, каб як мага лепш павысіць імунітэт.

Штогод мінімум на 14 дзён вывозім дачку на Міжземнае мора. Абавязкова бяром датацыйны тур у санаторый і дзіцячы летнік, каб дзіця максімум часу праводзіла не ў пыльнай сталіцы, а на ўлонні прыроды.

Але ў гэтым годзе нешта пайшло не так. Дачка (цяпер ёй 11 гадоў) раней ахвотна ездзіла ў летнік «Гарызонт».

Гэтым жа летам датацыйны тур, які каштуе для нашай сям'і амаль 700 рублёў, узяць не ўдалося. Не атрымалі мы і месца ў санаторыі. І вось я ўсё думала: "грошы за летнік нават з частковым дафінансаваннем немалыя. Хто ж пазаймаў месцы, што беларускім дзецям няма дзе дзецца?»

І тут трапляецца мне на вочы матэрыял, што за мае падаткі з рэзервовага непадкантрольнага фонду дыктатара выдаецца аж 2,5 мільёна рублёў для аздараўлення дзяцей з Алжыра, Расеі, Егіпта.

Гэта як умоўнаму Хусэйну ў знайшлося месца (ды яшчэ і аплачанае беларускай дзяржавай!), а маёй дачцэ - не. Гэта выходзіць, што замест майго дзіцяці прыехаў нейкі Іванка з-пад Курска, а мая дачка вымушана сядзець у кватэры.

Надумалі мы адправіць дачку ў прыватны летнік, але там кошты такія, што мне больш выгадна ўзяць адпачынак за свой кошт і выехаць з дачкой яшчэ раз на мора.

Вось такі, клопат пра здароўе нашых дзяцей!

Апошнія навіны