Трамп: Перамовы паміж Расеяй і Украінай пачнуцца неадкладна
- 19.05.2025, 20:48
Прэзідэнт ЗША пракаментаваў размову з дыктатарам РФ.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 18 траўня расказаў у сацсетцы Truth Social пра свае тэлефонныя размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Трамп мяркуе, што ягоная размова з Пуціным, якая доўжылася дзве гадзіны, прайшла «вельмі добра».
«Расея і Украіна неадкладна пачнуць перамовы аб спыненні агню і, што яшчэ важней, аб спыненні вайны», – напісаў ён.