BE RU EN

Белы дом запрасіў Папу Льва XIV у ЗША

  • 19.05.2025, 19:41

Запрашэнне перадаў віцэ-прэзідэнт ЗША падчас сустрэчы з Пантыфікам у Ватыкане.

Белы дом запрасіў Папу Льва XIV у ЗША. Запрашэнне перадаў падчас сустрэчы з Пантыфікам 19 траўня ў Ватыкане віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс. Пра гэта паведаміла сёння ў Вашынгтоне прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт:

"Віцэ-прэзідэнт перадаў Папу ліст ад прэзідэнта і першай лэдзі, у якім яны выказалі цёплыя пажаданні і запрасілі яго ў Белы дом, як толькі ён зможа прыехаць».

Размова Папы Льва XIV з Джэй Дзі Вэнсам доўжылася больш за 40 хвілін. Затым амерыканскі віцэ-прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком ватыканскай дыпламатыі арцыбіскупам Полам Галахерам.

Апошнія навіны