BE RU EN

ЕЗ прапануе G7 знізіць ліміт коштаў расейскай нафты да $50 за барэль

  • 19.05.2025, 18:21

У рамках новага пакета санкцый супраць Расеі.

Еўрапейскі Звяз на гэтым тыдні прапануе міністрам фінансаў краін G7 знізіць лімітавую цану расейскай нафты сумай 50 даляраў за барэль у рамках новага пакета санкцый супраць Расеі.

Пра гэта заявіў еўракамісар у пытаннях эканомікі Валдзіс Дамброўскіс, паведамляе Reuters.

Як адзначае агенцтва, Дамброўскіс не згадаў, да якога ўзроўню, на жаданне ЕЗ, трэба было б знізіць лімітавую цану. Аднак чыноўнікі ЕЗ, праінфармаваныя аб абмеркаванні, заявілі, што ЕЗ прапануе знізіць кошт з 60 да 50 даляраў за барэль.

Са слоў еўракамісара, ЕЗ плануе афіцыйна прадставіць гэтую прапанову на сустрэчы міністраў фінансаў G7, якая адбудзецца ў Канадзе на гэтым тыдні.

«Гэта тое, на што мы звярнулі ўвагу з боку Еўракамісіі ў кантэксце 18-га пакета санкцый. Я чакаю пэўнай цікавасці таксама з боку іншых партнёраў G7 у гэтай справе і пэўнага абмеркавання», - дадаў ён.

Апошнія навіны