BE RU EN

Улады Ваўкавыска хочуць выдаткаваць 35 тысяч рублёў на дзіўную скульптуру

  • 19.05.2025, 16:47

Як яна будзе выглядаць?

Абстрактную скульптурную кампазіцыю «Прамяні» надумалі ўсталяваць у Ваўкавыску. Вышыня скульптуры - 5 м. На яе выраб і мантаж плануюць выдаткаваць 35 тысяч рублёў ($11,6 тысячы), піша hrodna.life.

Сілавы каркас збяруць са сталёвых профільных труб для трываласці і геаметрычнай стабільнасці канструкцыі, усярэдзіне будзе пенапалістэрол, ахоўны пласт - са шклапластыка. Зверху канструкцыю пафарбуюць аўтамабільнай эмаллю і пакрыюць лакам.

Патэнцыйныя падрадчыкі на выраб і мантаж архітэктурнай скульптурнай кампазіцыі павінны былі даслаць свае прапановы ў Ваўкавыскую камунальную гаспадарку да 15 траўня.

Апошнія навіны