BE RU EN

Экс-амбасадарка ЗША ва Украіне: Я пайшла ў адстаўку праз пазіцыю адміністрацыі Трампа

  • 19.05.2025, 14:03

Амерыканскі прэзідэнт цісне на ахвяру, а не агрэсара.

Экс-амбасадарка ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк патлумачыла прычыны сваёй адстаўкі. Яна заявіла, што не магла далей падтрымліваць палітыку адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая, на яе думку, ціснула на ахвяру канфлікту Украіну, а не на агрэсарку Расею, піша Politico (пераклад - сайт Charter97.org).

«Я цалкам згодная, што вайна павінна скончыцца, але мір ўсякім коштам - гэта не мір, а супакаенне, якое, як мы ведаем з гісторыі, прыводзіць толькі да новых войнаў», - падкрэсліла Брынк.

Яна заняла пасаду амбасадаркі ў траўні 2022 года, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі, і была прызначаная за адміністрацыяй былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Брынк адзначыла, што ў першыя месяцы знаходжання Трампа ў Белым доме прэзідэнт крытыкаваў Кіеў мацней, чым Маскву, што стала для яе трывожным сігналам.

Асабліва яна адзначыла прэс-канферэнцыю ў Авальным кабінеце, дзе Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс абвінавацілі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў няўдзячнасці і выгналі яго з Белага дома. Пасля гэтага Трамп заявіў, што Зяленскі «не гатовы да міру».

Брынк падкрэсліла, што мір павінен прыносіць выгаду ЗША - захаваць свабоду Украіны, стрымаць Расею і паслаць правільны сігнал Кітаю.

«Мы бачылі, да якіх разбурэнняў прыводзіць супакаенне агрэсараў, і не хочам паўтараць памылак», - дадала яна. На яе думку, нельга рабіць ніводнай саступкі Расеі, пакуль Пуцін не пагодзіцца на безумоўнае і працяглае спыненне агню, што вядзе да справядлівага і ўстойлівага міру.

Апошнія навіны