BE RU EN

Выбары ў Польшчы: шэраг кандыдатаў расказаў, каго падтрымае ў другім туры

  • 19.05.2025, 9:57

За каго заклікаюць галасаваць палякаў.

У Польшчы Дзяржаўная выбарчая камісія падлічыла 99% галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 18 траўня.

Ужо вядомыя звесткі з участкаў за мяжой. Польшчу чакае другі тур прэзідэнцкіх выбараў.

У першым туры з мінімальнай перавагай у лідарах кандыдат ад «грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі — 31,2%, другі — кандыдат ад «Права і справядлівасці» Караль Наўроцкі, які набраў 29,7%.

Трэцяе месца ў лідара «Канфедэрацыі» Славаміра Менцэна - 14,9%.

Славамір Менцэн збіраецца падаць сваё стаўленне да кандыдатаў другога тура 20 траўня.

Спікер Сэйма Шыман Галаўня заявіў, што неабходна «ў другім туры даць шанец Рафалу Тшаскоўскаму». Пры гэтым дадаўшы, што ў кандыдата два тыдні цяжкай працы, паведамляе PAP.

Кандыдатка ад «Левых» Магдалена Беят сказала, што вельмі ахвотна б сустрэлася з Тшаскоўскім, каб выказаць яму чаканні выбарцаў, якія прытрымліваюцца левых поглядаў.

Іншы левы кандыдат ад партыі «Разам» Адрыян Зандбэрг заявіў, што «выбарцы — не пераходны кубак».

Апошнія навіны